Ты вырасла фашысткай —
так кажуць на ТБ —
бунтаркай, скандалісткай.
А я — люблю цябе.

Мой жыццяпіс таксама —
суцэльны галівуд.
Трагедыя і драма.
Але ўсё будзе гуд.

Каханая, мы зможам.
Мы іх перажывем.
Любоўю пераможам.
З любоўю — не памрэм.

Ты — дні мае і ночы.
У радасці й журбе.
Мой залаты радочак
У спісе КДБ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0