Канстанцін Вярчак. Фота з ягонай старонкі Укантакце

Канстанцін Вярчак. Фота з ягонай старонкі Укантакце

Затрыманага клічуць Канстанцін Вярчак, яму 25 гадоў. Хлопец скончыў фізічны факультэт БДУ па спецыяльнасці «Энергафізіка». Спачатку працаваў па размеркаванні інжынерам у Акадэміі навук, у сектары «Сонечная энергетыка. Але пасля перайшоў у IT — цяпер ён інжынер па штучным інтэлекце і машынным навучанні ў кампаніі CAE.

Адно з хобі Канстанціна — паэзія, за якую яго і затрымалі. ГУБАЗіК сцвярджае, што ягоныя вершы «распальваюць варожасць». Прыводзіцца і ўрывак аднаго з твораў.

Урывак твора з відэа ГУБАЗіК

Урывак твора з відэа ГУБАЗіК

Невядома, якое пакаранне чакае Канстанціна — у допісе сілавікі пра гэта нічога не кажуць.

Чытайце таксама:

67-гадовая беларуска вярнулася са Швецыі. Цяпер ёй пагражае да дзесяці гадоў турмы

Канал «Нафтана», звязаны з адміністрацыяй, пахваліўся, што яшчэ аднаго рабочага затрымалі і пасадзілі

Тлумачым, якім чынам сілавікі знаходзяць карыстальнікаў Telegram і як гэтага пазбегнуць

Клас
5
Панылы сорам
7
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
10
Абуральна
44