Фота ілюстрацыйнае

Фота ілюстрацыйнае

Zjednoczony Wschód патрабуе стварыць дарожную карту адкрыцця пераходаў з пазначэннем умоў і тэрмінаў рэалізацыі гэтай прапановы. Таксама аб'яднанне настойвае на працягванні выплат кампенсацый малым і мікрабізнэсам, якія працуюць у раёне Беластока, дзе цяпер закрытыя памежныя пераходы. Тэрмін дзеяння папярэдняй праграмы фінансавай дапамогі скончыўся ў лютым 2024 года.

Акрамя таго, прадпрымальнікі прапануюць не абмяжоўваць колькасць падаваных заяў на кампенсацыю і ўзгадніць з Еўракамісіяй новую праграму фінансавання, каб сродкі маглі атрымаць тыя бізнэсы, якія ўжо дасягнулі ліміту дзяржаўнай дапамогі.

Паводле звестак прадпрымальнікаў, турысты, якія прыязджаюць з Беларусі, штогод пакідалі ў Польшчы 124 млн еўра. У такую суму ацэньваюцца страты рэгіянальнага бізнэсу.

Адміністрацыя Падляшскага ваяводства анансавала выдзяленне дадатковых сродкаў на кампенсацыі прадпрымальнікам. Гаворка ідзе пра 5 млн злотых. Але пра адкрыццё мяжы нічога не паведамляецца.

Паводле афіцыйных звестак, з чэрвеня 2023 года да 25 красавіка 2024 года памежным бізнэсам выплацілі сумарна больш за 8,1 млн злотых (каля 1,9 млн еўра) кампенсацый. За выплатамі маюць права звяртацца прадпрымальнікі з такіх галін, як грамадскае харчаванне, абмен валюты, рознічны гандаль, гатэльныя паслугі, паслугі па мытным афармленні, а таксама іншыя бізнэсы, якія апынуліся ў цяжкай фінансавай сітуацыі з-за закрыцця мяжы.

Рух праз польскі пераход «Кузніца» (з беларускага боку «Брузгі») быў прыпынены на нявызначаны тэрмін 9 лістапада 2021 года, а праз «Баброўнікі» (з беларускага боку «Бераставіца») — 10 лютага 2023 года.

Чытайце таксама:

Літва не збіраецца закрываць яшчэ адзін пункт пропуску на мяжы з Беларуссю

Польшча збіраецца паставіць на мяжы з Беларуссю 70-метровыя вышкі

Блакаванне адзінага дзейнага грузавога пераходу з Беларусі ў Польшчу так і не пачалося. Прынамсі пакуль

label.reaction.like
53
label.reaction.facepalm
15
label.reaction.smile
16
label.reaction.omg
8
label.reaction.sad
12
label.reaction.anger
37