У галасаваньні ў Інтэрнэце ўзялі ўдзел 100 мільёнаў чалавек, а 7 ліпеня 2007 г. у Лісабоне на ўрачыстай цырымоніі гэты сьпіс быў абнародаваны.

Арганізатарам конкурсу выступіў швайцарскі дасьледчык Бэрнар Вэбэр, які падчас цырымоніі абвеьсціў пра новы конкурс: сем прыродных цудаў сьвету.

Такім чынам сьпіс новых сямі цудаў сьвету складаюць:

Калізэй у Рыме, Вялікі кітайскі мур, горад інкаў Мачу‑Пікчу (Пэру), статуя Хрыста ў Рыё‑дэ‑Жанэйра (Бразылія), Тадж‑Махал (Індыя), комплекс Петра (Ярданія), піраміда племені мая на Юкатане (Мэксыка).

Ня тралілі ў сьпіс эгіпецкія піраміды, адзіны пазасталы цуд сьвету са сьпісу, што быў складзены ў старажытнасьці.

Між тым UNESCO ад вынікаў конкурсу адхрысьцілася.

Нагадаем, што ў старажытнасьці сем цудаў сьвету былі: Сады Семіраміды, Храм Артэміды Эфэскай, Галікарнаскі маўзалей, Калос Радоскі, Александрыйскі маяк, Статуя Зэўса ў Алімпіі, піраміды ў Эгіпце.

Паглядзець сем новых цудаў сьвету

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0