Заражаная афрыканскай чумой свіней (АЧС) свініна не можа трапіць на прылаўкі Камароўскага рынку.
У гэтым запэўніў сёння журналістаў генеральны дырэктар дзяржаўнага прадпрыемства «Мінскі Камароўскі рынак» Мікалай Хмяльніцкі.

Паводле слоў гендырэктара, пакупнікі могуць быць спакойныя — уся прадукцыя, якая трапляе на прылавак, праходзіць лабараторны кантроль. «У нас любая прадукцыя, асабліва мясная, праходзіць узважванне і лабараторны кантроль. На сёння на рынку працуе Мінская гарадская ветэрынарная станцыя», — паведаміў ён.

Усяго ў лабараторыі праводзіцца больш за 12 аналізаў, у тым ліку на АЧС. Для гэтага ёсць усе неабходныя рэактывы.

«Толькі пасля праверкі прадукцыя паступае на прылаўкі рынку», — падкрэсліў Мікалай Хмяльніцкі.
Акрамя таго, увесь інвентар, на якім, у прыватнасці, раздзелваецца мяса, праходзіць рэгулярную дэзінфекцыю.

Гендырэктар дадаў, што свініна на рынак паступае з усіх рэгіёнаў краіны, у тым ліку з Гродзенскай вобласці, дзе быў зафіксаваны выпадак заражэння жывёлы. Пры гэтым хвалявацца пакупнікам усё ж не варта, падкрэсліў Мікалай Хмяльніцкі: «Можаце быць спакойныя: прадукцыя, якая паступіла да нас, прайшла поўны кантроль».

label.reaction.like
0
label.reaction.facepalm
0
label.reaction.smile
0
label.reaction.omg
0
label.reaction.sad
0
label.reaction.anger
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?