Мінгарсавет захаваў назву МКАД і даў назву новаму мікрараёну сталіцы — Магістр. Такое рашэнне прынята сёння на 24-й сесіі Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў.

Як адзначыла начальнік упраўлення культуры Мінгарвыканкама Віталіна Рудзікава, пастановай Савета Міністраў аўтамабільная дарога М-9 вакол Мінска была перададзена ў камунальную ўласнасць са статусам магістральнай вуліцы бесперапыннага руху. Зараз гэта элемент вулічнай сеткі. Камісія разгледзела розныя прапановы назвы гэтай дарогі і вырашыла захаваць ранейшую, усім звыклую. Такім чынам, МКАД атрымлівае назву вуліца Мінская кальцавая аўтамабільная дарога.

Праектаваны раён у межах вул. Незалежнасці, МКАД, вул. Ф.Скарыны, праезду перад лесапаркавай зонай будзе называцца мікрараён Магістр. Тут будуць пабудаваныя дамы для навуковай і творчай інтэлігенцыі.

З улікам меркавання гараджан праектаваная вуліца № 1 у межах вул. Вяснянка, завулка Вяснянка, праспекта Пераможцаў названая вуліцай Вербнай, а праектаваная вуліца № 1 у межах вул. Мікалаеўская, вул. Зацань — вуліцай Калядная.

«Гэтыя вуліцы з’явяцца ў найпрыгажэйшым раёне сталіцы, іх найменне не супярэчыць ужо наяўным назваў вуліцаў, мілагучных на рускай і беларускай мовах», — сказала Віталіна Рудзікава.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?