У той самы час пастаўкі з Расіі скараціліся. Пра гэта заявіў галоўны эканаміст і віцэ-прэзідэнт брытанскай кампаніі British Petroleum Group Крыстаф Рул.

У інтэрв’ю парталу EurActiv.com ён адзначыў, што Нарвегія ўпершыню абагнала Расію па продажах газу ў краіны ЕС. Эксперт патлумачыў гэта тым, што расійскія экспарцёры «блакітнага паліва» прывязваюць цэны на яго да цэнаў на нафту. Нарвегія ўжо даўно адмовілася ад такой сістэмы індэксацыі. Таму цэны, якія яна можа прапанаваць, больш прывабныя для спажыўцоў.

Летась Нарвегія паставіла ў Еўропу 106 млрд кубаметраў газу. Пры гэтым скандынаўская дзяржава займае толькі шостае месца па аб’ёмах здабычы газу, а Расія — першае. Многія краіны ЕС спрабуюць пазбавіцца залежнасці ад Масквы і «Газпрама», дыверсіфікуючы крыніцы паставак энерганосьбітаў. У красавіку такое рашэнне прыняла Літва.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?