У студзені-маі 2013 года ў Беларусь было імпартавана 40,9 тыс. легкавых аўтамабіляў, што амаль на 45% больш у параўнанні з аналагічным леташнім перыядам, сведчаць статданыя.

У коштавым выражэнні аб’ём імпарту легкавых аўтамабіляў склаў 440,3 млн. долараў (рост на 38,1% у параўнанні са студзенем-маем 2012 года).

Пры гэтым сярэдняя цана імпартаваных легкавых аўтамабіляў знізілася. Калі ў студзені-маі 2012 года сярэдняя цана імпартаванай машыны складала 11.285 даляраў, то ў аналагічны перыяд гэтага года — 10.761 даляр.

Удзельнікі рынку канстатуюць, што на ўнутраным рынку сталі карыстацца попытам аўтамабілі расійскай зборкі, і гэта прывяло да зніжэння сярэдняй цаны адзінкі імпарту.

«Зараз назіраецца пераразмеркаванне перавагаў пакупнікоў, якія пераходзяць з больш дарагіх класаў аўтамабіляў на больш танныя.
Унутраны рынак напаўняецца аўтамабілямі расійскай зборкі, і іх кошт ніжэйшы», — паведаміў брэнд-менеджар міжнароднага аўтамабільнага холдынгу «Атлант-М» Ілья Прохараў.

Паводле яго слоў, сёлета аўтамабілі расійскай зборкі закупляюць дзяржарганізацыі. Што да насельніцтва, то фізасобы, даходы якіх за апошні год узраслі, хочуць купляць новыя аўтамабілі, таму і выбіраюць машыны расійскай зборкі.

«З-за змянення мытных пошлін адбылася перабудова ў свядомасці аўтааматараў. Людзі сёння аддаюць перавагу няхай па класе ніжэйшаму, але новаму аўтамабілю, які задавальняе іх патрэбнасці, а не іншамарцы, якая была ва ўжыванні», — зазначыў Прохараў.

Значны рост імпарту легкавых аўтамабіляў удзельнікі рынку звязваюць таксама з адкладзеным попытам, які рэалізаваўся сёлета. У 2012 годзе з-за адмены льготаў па ПДК пры ўвозе і рэалізацыі аўтамабіляў аўтадылеры вымушаны былі падняць цэны, што прывяло да зніжэння продажу легкавых аўтамабіляў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?