Камітэтам дзяржаўнай бяспекі Беларусі распачата крымінальная справа на падставе ч. 4 арт. 210 КК (крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі) у дачыненні да аднаго з кіраўнікоў рамонтна-вытворчага камунальнага ўнітарнага прадпрыемства «Гардарматэрыялы» і двух прадстаўнікоў будаўнічага прыватнага ўнітарнага прадпрыемства Мінска.

Як паведаміла прэс-служба КДБ, падчас папярэдняга расследавання ўстаноўлена, што намеснік дырэктара КУП «Гардарматэрыялы» з 14 па 16 жніўня 2013 года арганізаваў у інтарэсах будаўнічай камерцыйнай структуры крадзеж з прадпрыемства асфальтабетоннай сумесі, прызначанай для будаўніцтва МКАД, агульным коштам больш як 600 мільёнаў рублёў. Набытую ў выніку супрацьпраўных дзеянняў службовай асобы асфальтабетонную сумесь аб’ёмам каля 1 тысячы тон камерсанты ў далейшым планавалі рэалізаваць дзяржаўнай дарожна-будаўнічай арганізацыі. У якасці ўзнагароды прадпрымальны чыноўнік атрымаў ад кіраўнікоў камерцыйнай структуры 20 тысяч долараў ЗША.

Падазроныя затрыманыя на месцы з доказамі злачынства і змешчаныя ў СІЗА. Вядзецца следства.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?