Аляксандра выступае перад малымі плыўцамі.

Аляксандра выступае перад малымі плыўцамі.

Беларуская плыўчыха Аляксандра Герасіменя прыняла ўдзел ва ўрачыстым адкрыцці 25-метровага басейна ў Быхаве, а таксама выступіла госцяй на круглым стале, прысвечаным Дню Беларускага пісьменства.

Адказваючы на пытанне аб літаратурных зацікаўленасцях, двухразовая сярэбраная медалістка Лондана прызналася, што захапляецца Васілём Быкавым.

«З сучасных беларускіх пісьменнікаў люблю Наталлю Батракову. Прачытала ўсе яе кнігі і з нецярпеннем чакаю наступных. Ганаруся знаёмствам.

Гэтак жа, як і з Генадзем Мікалаевічам Бураўкіным. Гэта вельмі сумленны і добры чалавек зносіны з якім даюць мне вельмі многае. Ён літаральна закахаў мяне ў Васіля Быкава.

Нядаўна перачытала «Абеліск». Мне здаецца, гэтая ваенная аповесць Быкава вельмі сучасная і актуальная. Яна пра сапраўднага мужчыну, які, не задумваючыся, аддаў жыццё за сваіх вучняў, за тых, каго вучыў добраму і вечнага.

Гэта кніга пра выбар, пра перамогу абавязку і гонару над уласным страхам, пра тое, што чалавечая сутнасць у любы час застаецца аднолькавай.

Быкаў заўсёды ставіць сваіх герояў у экстрэмальныя абставіны і, чытаючы яго, раз-пораз пытаешся ў сябе: як ты паступіў бы на іх месцы…
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?