Экс-кандыдат у прэзідэнты на выбарах 2010 г., кіраўнік саюза «За мадэрнізацыю» Алесь Міхалевіч; кіраўнік грамадскай кампаніі «Наш дом», меркаваны кандыдат у прэзідэнты на выбарах 2015 г. Вольга Карач; і каардынатар грамадскага руху «Трэці Шлях» з Эстоніі Павел Марозаў звярнуліся з адкрытым лістом «прадстаўнікоў беларускай грамадзянскай супольнасці, палітычнай апазіцыі і дыяспары «Супраць захопу закладнікаў і гандлю людзьмі беларускай уладай у палітычных інтарэсах»

У лісце яны патрабуюць ад беларускіх уладаў: «неадкладнага вызвалення Уладзіслава Баўмгертнера, а таксама ўсіх палітвязняў, усіх вязняў, несправядліва асуджаных і тых, што сядзяць у беларускіх турмах за эканамічныя злачынствы па сфабрыкаванай крымінальнай справах».

Падпісанты выступаюць супраць палітычнай гандлю людзьмі, як па эканамічных, так і па палітычных прычынах і задаюцца пытаннямі: «Чаму выкарыстоўваўся падман на вышэйшым дзяржаўным узроўні? Чаму беларускія ўлады пайшлі на тое, каб прывабіць Баўмгертнера у краіну для правядзення афіцыйных перамоваў, а замест гэтага арыштавалі яго і прад’явілі абвінавачванне, фактычна зрабіўшы сваім закладнікам?

З якой нагоды пасля захопу Баўмгертнера беларускія ўлады вылучаюць істотныя маёмасныя прэтэнзіі да Расіі, а таксама фактычна патрабуюць змяніць уласніка найбуйнейшай расійскай кампаніі?»..

Яны заклікаюць расійскую грамадскасць, калег і сям'ю Уладзіслава Баўмгертнера падтрымаць іх патрабаванні да Лукашэнкі.

Міхалевіч, Карач і Марозаў зараз часова пражываюць па-за межамі Беларусі.

***

Кіраўніка «Уралкалія» Уладзіслава Баўмгертнера затрымалі 26 жніўня ў мінскім аэрапорце пасля сустрэчы з прэм’ерам Міхаілам Мясніковічам.

Следчы камітэт Беларусі заявіў, што гендырэктар «Уралкалія» нанёс шкоду нацыянальным інтарэсам Беларусі. Баўмгертнеру выстаўленае абвінавачанне ва злоўжыванні ўладай і службовымі паўнамоцтвамі. Яму пагражае да 10 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці. Следчы камітэт паведаміў, што страты па справе Беларускай калійнай кампаніі ацэньваюцца на 100 млн даляраў. Баўмгертнер знаходзіцца ў следчым ізалятары КДБ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?