Лідзія Ярмошына

На маючых адбыцца парламенцкіх выбарах у Беларусі будуць зменены межы выбарчых акруг. Мяркуецца, што іх колькасць у Мінску павялічыцца на 2 (з 18 да 20), у Віцебскай вобласці адпаведна на 2 акругі стане менш. Аб гэтым паведаміла сёння журналістам старшыня Цэнтрвыбаркама Беларусі Лідзія Ярмошына.

Кіраўнік ЦВК адзначыла, што прапановы, якія датычацца змянення межаў акруг, накіраваны цяпер у выканаўчыя камітэты. На думку Лідзіі Ярмошынай, гэтыя змяненні «звязаны з тым, што горад Мінск расце, і трэба працаваць на перспектыву».

Старшыня Цэнтрвыбаркама таксама дадала, што «з’яўленне новага заканадаўства, якое адмяняе прапіску грамадзян і ўводзіць рэгістрацыю, некалькі ўскладніць падрыхтоўку маючай адбыцца выбарчай кампаніі, работу са спісамі выбаршчыкаў». «ЦВК мае намер правесці адпаведную нараду з прадстаўнікамі МУС, дзе мы вызначым, як вырашыць праблемы, якія могуць узнікнуць», — сказала Лідзія Ярмошына.

БЕЛТА

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0