На мітынгу Партыі рэгіёнаў у Кіеве на сцэне выступіў беларускі гурт «Песняры», які выканаў «Белавежскую пушчу» і «Касiў Ясь канюшыну».

Аб якім менавіта складзе калектыву (пасля смерці Уладзіміра Мулявіна іх паўстала некалькі штук) ідзе гаворка, невядома.

Як паведамляюць відавочцы ў сацыяльных сетках, пасля выступлення беларусаў вядучы чамусьці прапанаваў удзельнікам скандаваць імя расійскага прэзідэнта. У адказ натоўп стаў крычаць «Пуцін! Пуцін!», паведамляе Хартыя'97.

Разам з тым шэраг украінскіх выканаўцаў адмовіўся выступаць на гэтым мітынгу-Антымайдане нават за добрыя ганарары, а сёння вечарам, а 21-й, на сапраўдным Майдане Незалежнасці выступіць «Океан Ельзи», туды паклікалі паслухаць сапраўдную музыку і прадстаўнікоў Партыі рэгіёнаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0