Карабель Ваенна-марскіх сілаў украінскага войска пераадолеў Суэцкі канал і праз Міжземнае мора кіруецца да Басфора.

Як паведамляе УНІАН, «Гетман Сагайдачны» выконваў задачы ў рамках аперацыі NATO па барацьбе з пірацтвам на моры «Акіянскі шчыт» і аперацыі Еўрасаюза «EU Navfor Atalanta». У сувязі з падзеямі ва Украіне фрэгат тэрмінова вяртаецца на радзіму.

Мяркуецца, што ў Севастопалі фрэгат з'явіцца ў першыя дні сакавіка. У камандаванні ўкраінскага флоту высока ацэньваюць дзеянні экіпажа і падраздзялення спецпрызначэння ў згаданых аперацыях NATO і ЕС.

Нагадаем, учора праз Басфор у Чорнае мора ўвайшлі два вялікія дэсантныя караблі Балтыйскага флота Расіі. У гэты час у Крыме вельмі напружаная сітуацыя. Прарасійскія сілы праводзяць вулічныя акцыі, вывешваюць расійскія сцягі над будынкамі мясцовых адміністрацый. Уначы 27 лютага ўзброены атрад захапіў крымскі парламент, узброеныя баевікі выставілі блокпасты на дарогах у Крым.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?