Пра гэта паведаміў в.а. генеральнага пракурора Украіны Алег Махніцкі ў жывым эфіры сумеснага праекта «Шустэр Live» і «Грамадскага тэлебачання» ў нядзелю ўвечары на Першым нацыянальным тэлеканале.

Як адзначыў генпракурор, высветлена, што канфлікт у Крыме ўзнік не спантанна, спецаперацыя рыхтавалася некалькі гадоў.

«Сапраўды, цягам апошніх чатырох гадоў былая ўлада ва Украіне здала нацыянальныя інтарэсы, яна дзейнічала выключна на папаўненне ўласнай казны, асабістых кішэняў. Затое яна здавала нацыянальныя інтарэсы і дзейнічала ў інтарэсах замежнай дзяржавы, і цягам апошніх чатырох гадоў паступова здзяйсняліся злачынствы. Здзяйсняла Служба бяспекі, і ў Службе бяспекі працавалі не толькі грамадзяне замежнай дзяржавы, там таксама працавалі работнікі ФСБ і іншых спецслужбаў Расіі», — сказаў Махніцкі.

Паводле яго словаў, вядзецца расследаванне, і вінаватыя будуць прыцягнутыя да адказнасці.

«Гэты сцэнар рыхтаваўся загадзя, і, адпаведна, усім гэтым фактам будзе дадзеная ацэнка і будзе прынятае рашэнне, і ўсе гэтыя асобы будуць прыцягнутыя да крымінальнай адказнасці», — адзначыў Махніцкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?