Украіна не пярэчыць супраць таго, каб правесці сумесную антытэрарыстычную аперацыю з міратворчымі сіламі ААН на Усходзе дзяржавы.

Аб гэтым сказаў в.а. прэзідэнта Аляксандр Турчынаў у ходзе тэлефоннай размовы з генеральным сакратаром ААН Пан Гі Мунам.

Падчас размовы бакі абмеркавалі сітуацыю на Усходзе Украіны.

Па словах Турчынава, сітуацыя на Усходзе Украіны цалкам паўтарае той сцэнар, які разыгрываўся Расіяй у Крыме.

Каб сусветная супольнасць пабачыла правамернасць дзеянняў украінскіх сілавікоў у ходзе аперацыі, Турчынаў прапанаваў Пан Гі Муну правесці сумесную аперацыю з міратворчымі сіламі ААН.

У сваю чаргу, Пан Гі Мун адзначыў, што ўлады прынялі тыя крокі, «якія былі неабходныя для ўрэгулявання сітуацыі ва Украіне ў цэлым і на Усходзе і Поўдні ў прыватнасці».

«Вы можаце цалкам разлічваць на ААН як на партнёра. Я зраблю усё, што ад мяне залежыць, каб сітуацыя хутчэй вырашылася мірным шляхам», — падсумаваў генеральны сакратар.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?