7 лістапада аб 11.45 у школе Якела ў мястэчку Туусула , якое месьціцца ў 60 кілямэтрах ад Хэльсынкі, адзін з вучняў адкрыў агонь па настаўніках і аднаклясьніках. У выніку страляніны загінулі 8 чалавек: пяць юнакоў, дзяўчынка, мэдсястра й дырэктар школы. Калі нападніка блякавала паліцыя, ён стрэліў у сябе зь пісталета й сканаў ад раны ў больніцы вечарам 7 лістапада.

Фінскія СМІ апісваюць віноўніка трагедыі як чалавека, узлаванага на грамадзтва. Настаўнікі ўзгадваюць, што падлетак быў нешматслоўным, цікавіўся гісторыяй, філязофіяй, моцнымі гістарычнымі постацямі.

Юнак раней ня быў судзімы й на ўліку ў праваахоўных органаў не стаяў.

Гэта першая падобная трагедыя ў гісторыі Фінляндыі. Сёньня ў краіне аб’яўленая жалоба.

Паводле РИА «Новости»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0