У дні міжнароднага чэмпіянату «Танкавы біятлон-2014» у падмаскоўным Алабіне для наведвання адчынілася экспазіцыя «Дзень інавацый Мінабароны Расіі — 2014».
Фота прэс-службы Міністэрства абароны РФ.
У 2013 годзе робат-андроід перарэзаў нажніцамі класічную стужку. Сёння металічная стужка была перарэзана лазерным прамянём, якім кіраваў таксама робат.
На выставе прадстаўлены расійская баявая экіпіроўка і стралковая зброя новага пакалення, рабатызаваныя тэхніка, экзашкілеты і іншыя навінкі, паведамляе «Расійская газета».
Адна з піцерскіх кампаній прадэманстравала батарэйкі новага пакалення, якія захоўваюць працаздольнасць ад 10 да 20 гадоў. Такія батарэйкі незаменныя ў баявой экіпіроўцы, электронных прыцэлах.
У закрытай экспазіцыі выставы прадстаўлена экіпіроўка новага пакалення з мноствам убудаваных электронных сістэм. У новай амуніцыі ужыта мяккая і вельмі трывалая браня.
Рэвалюцыя, як піша «Расійская газета» чакаецца ў стралковай зброі. Распрацаваны і выпрабоўваецца патрон новага калібра. Калі ўсё складзецца, то Расійская армія атрымае патрон з унікальнымі балістычнымі характарыстыкамі, прычым адзін з самых магутных у свеце.
Таксама ўпершыню быў паказаны магутны кіраваны артылерыйскі снарад калібра 152 мм, прызначаны для сухапутных артустановок і марскіх артылерыйскіх сістэм.
У арміях НАТА яны ўжо знайшлі сваё прымяненне так званыя экзашкілеты. Яны значна палягчаюць працу на вайсковых складах, у лагістычных цэнтрах, дазваляюць хутка разбіраць завалы, а таксама узмацняюць абарону байцоў падраздзяленняў антытэрору — прыкрываюць іх дадатковай бранёй.
Амерыканскі экзоскелет HULC (Human Universal Load Carrier)
Прадстаўлены на выставе экзашкілет дае магчымасць чалавеку сярэдняга росту і вагі без асаблівых высілкаў пераносіць грузы масай да 100 кг.
Распрацоўка расійскага экзашкілета засакрэчаная. На фота РІА Новості: яго прататып «Баец-21», які быў прадстаўлены на выставе ў 2009 годзе.
На стэндах прадстаўлены безэкіпажныя катары, аўтаматызаваныя падводныя і лятальныя апараты, невялікія робаты-разведчыкі, рабатызаваныя інжынерныя сістэмы і гусенічныя баявыя машыны.