28 верасня на Атлантык-авеню ў Брукліне (Нью-Ёрк, ЗША) адбыўся 40-ы фестываль «Атлантык-Антык», у якім традыцыйна прынялі удзел парафія Кафедральнага Сабора Кірыла Тураўскага і бруклінскі аддзел БАЗА.

Як і штогод, прыхаджане сабору гандлявалі беларускімі стравамі.

Арганізатары мерапрыемства ўзнагародзілі парафію сабора як найстарэйшага удзельніка фестывалю шкляной памятнай граматай.

У рамках фестывалю ў грамадскай зале сабора адбыўся прагляд серыі дакументальных фільмаў Babylon-13 украінскага рэжысёра Юрыя Грузінава, знятых ім з кастрычніка 2013 года.

Пасля прагляду адбылася дыскусія з удзелам актывісткі украінскага руху ў Нью-Ёрку Наталлі Стэльмах, старшыні Бруклінскага аддзела БАЗА Андрэя Асадчага і актывіста грузінскай дыяспары Леа Тактакішвілі. Мадэратарам дыскусіі быў Зміцер Шчыгельскі. Удзельнікі абмеркавалі паралелі паміж падзеямі ў Грузіі ў 2008 годзе і ва Украіне ў 2013-2014 і магчымыя ўрокі з іх для Беларусі.

Адзначаныя цікавасць грамадзян Украіны і Грузіі да стварэння Балта-Чарнаморскага саюза і важнасць люстрацый асоб, што займалі высокія палітычныя пасады ў савецкія часы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?