Анатоль Рубінаў (у цэнтры), фота БелТА
Анатоль Рубінаў матываваў свой сыход з пасады старшыні савета рэспублікі хваробай, — распавёў у парламенце Аляксандр Лукашэнка.
«Але ён чалавек сціплы. Ніколі не скажа сапраўднай прычыны. Мы з ім доўга абмяркоўвалі гэтыя пытанні. Вы ведаеце, што гэта мой вельмі блізкі сябар, чалавек, які нямала зрабіў для нашай дзяржавы. Справа не ў хваробе. Гэта не значыць, што ён сыходзіць ад актыўнай дзяржаўнай дзейнасці, роўна як і Барыс Батура, Пятро Руднік, якія тут прысутнічаюць, Канстанцін Сумар [былыя кіраўнікі аблвыканкамаў]. Я вельмі разлічваю на іх далейшую працу. Мы вызначымся, якім чынам і ў якім аб'ёме яны будуць займацца дзяржаўнымі пытаннямі», — растлумачыў кіраўнік дзяржавы.
Вяртаючыся да тэмы сыходу Анатоля Рубінава з пасады спікера савета рэспублікі, Лукашэнка адзначыў:
«Анатоль Мікалаевіч, я абсалютна гэта ведаю, перажывае за сваю маленькую сям'ю. Ён вырашыў усё-такі, што будзе вельмі важна, калі ён у гэты цяжкі час для гэтай маленькай сям'і, я не буду казаць пра падрабязнасці, аддасць ёй больш часу. Гэта дастойна чалавека, я яго разумею».