Жылыя кварталы Марыупаля былі абстраляныя з тэрыторыі «Данецкай народнай рэспублікі». Пра гэта ідзе гаворка ў заяве спецыяльнай маніторынгавай місіі АБСЕ.

«Спецыяльная маніторынгавая місія правяла аналіз варонак, іх першасная ацэнка паказала, што абстрэл рабіўся ракетамі з сістэм «Град» і «Ураган». Згодна з аналізам, «Град» страляў з паўночна-ўсходняга напрамку ў раёне н.п. Акцябрскі (19 км да паўночны ўсход ад вуліцы Алімпійскай), ракеты «Ураган» ляцелі з ўсходняга напрамку ў раёне н.п.Заічанка (15 км ад вуліцы Алімпійскай), якія кантралююцца «Данецкай Народнай Рэспублікай», — гаворыцца ў справаздачы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?