Прэзідэнт Венесуэлы Нікалас Мадура загадаў перадаць пад кантроль дзяржаўнага харчовага агенцтва прыватную сетку супермаркетаў Dia Dia.

Па словах Мадуры, рашэнне аб узяцці пад кантроль дзяржавай было прынята пасля атрымання доказаў аб дачыненні кіраўніцтва сеткі супермаркетаў да спекуляцыі таварамі першай неабходнасці.

На пачатку лютага ўладальнікі сеткі крам былі арыштаваныя за доўгія чэргі.

На пачатку лютага ўладальнікі сеткі крам былі арыштаваныя за доўгія чэргі.

Праверкі таксама прайшлі ў аптэках адной з фармацэўтычных сетак.

Уладальнікі сетак былі арыштаваныя пасля абвінавачвання ў «эканамічнай вайне» супраць ўрада краіны.

Прэзідэнт абвінавачвае бізнэс у байкоце рашэнняў урада. Апазіцыя, у сваю чаргу, абвінавачвае ўлады краіны ў правядзенні неэфектыўнага палітычнага курсу, які прывёў да велізарнай інфляцыі і рэзкага дэфіцыту тавараў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?