Фэст экскурсаводаў будзе традыцыйна прымеркаваны да Міжнароднага для помнікаў і мясцінаў і пройдзе ў Мінску 18—19 красавіка, перадае «Будзьма».
Праз бясплатныя экскурсіі арганізатары Фэсту, маладыя экскурсаводы і ветэраны справы хочуць прыцягнуць увагу жыхароў да гістарычных помнікаў вакол іх і актывізаваць «творчую жылку» экскурсійнага рамяства Беларусі.
Арганізатары просяць экскурсаводаў з усёй краіны далучацца да фэсту і пісаць прапановы на адрас [email protected]. Плануюцца пешыя экскурсіі, прымаюцца варыянты з роварамі і водным транспартам.
Акрамя таго, падчас фэсту спатрэбіцца дапамога валанцёраў падчас экскурсій. Да валанцёрства запрашаюцца студэнты і актывісты. Арганізатары з сваю чаргу гатовыя дапамагчы ахвочым зладзіць іх першую ў жыцці экскурсію. Таксама прапануецца ўключаць у фэст арыгмнальныя экскурсіі турфірм.