Дачка забітага апазіцыйнага палітыка Барыса Нямцова Жанна у інтэрв'ю Бі-бі-сі ўсклала палітычную адказнасць за гэта злачынства на прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна.
«Мой бацька быў самым галоўным крытыкам Пуціна. Ён быў самым моцным лідарам апазіцыі ў Расіі. Ён змагаўся з Пуціным, а не з кім-небудзь яшчэ», — мяркуе дачка Нямцова.
На ўдакладняючае пытанне карэспандэнта ці ўскладае Жанна Нямцова адказнасць за смерць бацькі на Уладзіміра Пуціна, яна пацвердзіла: «У палітычным сэнсе, так».
Адразу пасля пахавання Барыса Нямцова Жанна выехала за мяжу, і інтэрв'ю для Бі-бі-сі было запісана ў Італіі.
«Яны забілі майго бацьку, я не магу маўчаць», — патлумачыла Нямцова, дадаўшы, што не баіцца вяртацца ў Расію.
Нямцова лічыць, што афіцыйнае следства не ўсталюе сапраўдных арганізатараў забойства яе бацькі.