Дэпутаты грэчаскага парламента прагаласавалі за прыняцце пакета мер жорсткай эканоміі, чаго патрабавалі крэдыторы з краін еўразоны ў якасці папярэдняй умовы выдзялення шматмільярднага пакета дапамогі.

На фота — міністр фінансаў Эўклід Цакалотас і прэм'ер Алексіс Цыпрас, AP

На фота — міністр фінансаў Эўклід Цакалотас і прэм'ер Алексіс Цыпрас, AP

Крэдыторы патрабавалі ад парламента не пазней за сераду ратыфікаваць пагадненне, дасягнутае пасля зацяжных перамоў раніцай у панядзелак.

Галасаванню папярэднічалі зацяжныя дэбаты ў парламенце і акцыі пратэсту на вуліцах перад ім.

Супраць пагаднення прагаласавалі некаторыя ўплывовыя дэпутаты ад кіруючай левай партыі «СІРЫЗА», у тым ліку Яніс Варуфакіс, які пакінуў пасаду міністра фінансаў незадоўга да дасягнення дамоўленасцей з крэдыторамі.

За 86 млрд еўра крэдыторы патрабуюць ад Грэцыі цэлы шэраг заканадаўчых мер, якія прадугледжваюць, у прыватнасці, павышэння падаткаў і пенсійнага ўзросту.

Пераконваючы парламентарыяў падтрымаць гэтыя меры, прэм'ер-міністр Алексіс Цыпрас сказаў, што і сам не верыць у іх эфектыўнасць.

Аднак, сказаў ён, рэалізацыя гэтых «ірацыянальных» прапаноў дазволіць пазбегнуць калапсу грэчаскіх банкаў, у якіх амаль не засталося грошай, і яшчэ большых бедаў для ўсёй Грэцыі.

«Грэчаскі народ у здаровым розуме і разумее розніцу паміж тымі, хто змагаецца, хай і у несправядлівым баі, і тымі, хто здае зброю», — заявіў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?