Амерыканскія навукоўцы высветлілі, што больш за ўсё прыцягвае камароў. Пра гэта паведамляе BBC.

Па дадзеных даследнікаў, камары знаходзяць ахвяру, ідучы за шлейфам вуглякіслага газу, які жывёлы і чалавек выдзяляюць пры дыханні. Пры гэтым камар можа адчуць CO2 з адлегласці да 50 метраў.

«Чым больш па памеры чалавек, тым больш ён выдзяляе вуглякіслага газу», — распавядае доктар Джо Конлан з амерыканскай Асацыяцыі па кантролі за маскітамі. Менавіта таму, напрыклад, камароў больш прыцягваюць цяжарныя жанчыны, якія дыхаюць разам з плодам

Навукоўцы высветлілі, што на больш блізкай адлегласці камар ідэнтыфікуе сваю ахвяру візуальна, а падлёце яшчэ бліжэй - арыентуецца на цяпло, якое выпраменьвае цела жывёлы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0