Беларуская чыгунка з 20 ліпеня пераходзіць на новую схему аказання паслугі «Электронная перавозка». Пра гэта паведамілі ў прэс-цэнтры БЧ.

Аснову новай схемы складае web-сэрвіс «Асабісты кабінет». Увайсці ў яго можна праз афіцыйны сайт Цэнтра абароны інфармацыі БЧ.

Укараненне web-сэрвісу дасць магчымасць максімальна аўтаматызаваць працэс заключэння і выканання дагавораў паміж Цэнтрам абароны інфармацыі і кліентамі Беларускай чыгункі. Акрамя таго, будзе павышана аператыўнасць іх узаемадзеяння і скарочаны затраты. «Калі раней для рэгістрацыі ў якасці карыстальнікаў аўтаматызаванай сістэмы (АС) «Электронная перавозка», а таксама для прадаўжэння і кіравання правамі карыстальніка кліентам было неабходна асабіста наведаць Цэнтр абароны інфармацыі БЧ, то з 20 ліпеня ўсе гэтыя аперацыі можна ажыццяўляць дыстанцыйна, са свайго рабочага месца ў «Асабістым кабінеце», — растлумачылі ў прэс-цэнтры.

Пры дапамозе «Асабістага кабінета» грузаадправіцелі і грузаатрымальнікі змогуць дыстанцыйна ствараць профілі сваіх прадпрыемстваў і кіраваць імі — рэгістраваць новых карыстальнікаў, заказваць паслугі, уводзіць інфармацыю па аплаце паслуг, дыстанцыйна аналізаваць заказаныя паслугі.

Цяпер Беларуская чыгунка стварыла ўсе ўмовы для пераводу грузавых перавозак у межах рэспублікі на электронны дакументаабарот з прымяненнем электронна-лічбавага подпісу. Да АС «Электронная перавозка» падключаны ўсе грузавыя станцыі БЧ. Больш за 300 прадпрыемстваў Беларусі выкарыстоўваюць яе магчымасці пры арганізацыі перавозак грузаў і парожняга рухомага саставу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?