Расія зробіць вайсковыя «контрзахады» у выпадку, калі Швецыя уступіць у НАТА. Пра гэта заявіў пасол Расіі ў Стакгольме Віктар Татарынцаў у інтэрв'ю мясцовым СМІ, перадае The Independent.

Асудзіўшы тое, што, па яго словах з'яўляецца «агрэсіўнай прапагандысцкай кампаніяй у СМІ» [супраць РФ], пасол падкрэсліў, што «Швецыя не з'яўляецца мэтай для ўзброеных сіл Расіі».

У той жа час, адказваючы на пытанне аб падтрымцы шведамі ўступлення краіны ў НАТА, Татарынцаў папярэдзіў аб захадах у адказ з расійскага боку.

«Пуцін адзначаў, што будуць наступствы, Расіі прыйдзецца звярнуцца да рэакцыі ваеннага характару і пераарыентаваць свае войскі і ракеты», — адзначыў пасол.

«Краіна, якая ўступае ў НАТА, павінна ўсведамляць рызыкі, якім яна падвяргаецца», дадаў ён.

У той жа час, Татарынцаў выказаў сумнеў адносна магчымасьці хуткага ўступлення Швецыі ў НАТА.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?