Фота belultras.by

Фота belultras.by

Крымінальнай справай скончылася для фанатаў жодзінскага клуба «Тарпеда-БелАЗ» паездка на матч у Оршу.

19 ліпеня там праходзіў матч 1/16 Кубка Беларусі паміж мясцовым футбольным клубам і жодзінскім «Тарпеда». Фанаты прыехалі ў Оршу з Жодзіна на аўтамабілях. Незадоўга да 15-й гадзіны яны пабачылі двух фанатаў ФК «Орша», якія ішлі на стадыён і неслі з сабой вялікі барабан.

Жодзінцы збілі гаспадароў горада, забралі барабан, а таксама з заплечніка фаната дасталі шалік колераў клуба, майку з лагатыпамі, 110 тысяч рублёў.

Як піша барысаўскі сайт ex-press.by, фанатаў вылічылі па тым, што адзін з іх аўтамабіляў прабіў радыятар і з яго цякла вадкасць. Аршанскі райаддзел Следчага камітэта пачаў крымінальную справу за рабаванне.

У Жодзіне на наступны дзень затрымалі, прывезлі ў Оршу і ўзялі пад варту больш за 20 фанатаў. 24 ліпеня да суда ўсіх затрыманых выпусцілі на волю.

Пацярпелыя не выказалі прэтэнзій, таму справу перакваліфікавалі з артыкула «Рабаванне» ў артыкул «Злоснае хуліганства».

Тым не менш праваахоўнікі працягваюць шукаць яшчэ двух фанатаў «Тарпеда» — 20- і 22-гадовага.

Паведамляецца, што міліцыя іх вылічыла, але затрымаць пакуль не змагла.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?