У Івацэвіцкім раёне 7 жніўня каля 18.40 у ДТЗ загінула жанчына, яшчэ адна — траўмаваная.
Як паведамілі ў аддзяленні па агітацыі і прапагандзе ДАІ УУС Брэсцкага аблвыканкама, 36-гадовы жыхар Ганцавіцкага раёна, які кіраваў «Фальксвагенам Пола», рухаўся па гравійнай дарозе з боку вёскі Бабровічы ў кірунку вёскі Выганашчы.
На закругленні дарогі кіроўца не справіўся з кіраваннем, выехаў на левую абочыну і перакуліўся.
У выніку 26-гадовая пасажырка «Фальксвагена» ад атрыманых траўмаў загінула на месцы. Другая атрымала ўдары галаўнога мозгу, грудной клеткі, левага сцягна. 41-гадовая пацярпелая шпіталізаваная ў траўматалагічнае аддзяленне Івацэвіцкай цэнтральнай раённай бальніцы.
Абедзве пасажыркі — жыхаркі вёскі Выганашчы. У момант аварыі яны не былі прышпіленыя рамянямі бяспекі.
Па факце ДТЗ праводзіцца праверка. Устаноўлена, што кіроўца знаходзіўся ў стане алкагольнага ап'янення і ніколі не меў пасведчання кіроўцы.