Афіцыйны візіт прэзідэнта Беларусі ў В'етнам плануецца ў канцы 2015 года. Аб гэтым сёння ішла размова на сустрэчы кіраўніка беларускай дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом В'етнама ў Беларусі До Ван Маем, які завяршае сваю місію ў краіне.

Паводле слоў пасла, важным этапам у развіцці двухбаковых адносін стаў візіт у Беларусь у лістападзе 2014 года Генеральнага сакратара ЦК Кампартыі В'етнама Нгуен Фу Чонга. Дыпламат выказаў надзею, што візіт, які запланаваны на канец 2015 года, яшчэ больш пашырыць двухбаковыя адносіны.

У гандлёва-эканамічнай сферы новую эпоху ва ўмацаванні традыцыйна дружалюбных адносін адкрыла падпісанне ў маі 2015 года пагаднення аб зоне свабоднага гандлю паміж В'етнамам і ЕАЭС, дадаў пасол.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?