Галоўны трэнер БАТЭ Аляксандр Ермаковіч ацаніў гульню каманды ў матчы з «Барселонай» (0:2).

Uefa.com

Uefa.com

— Чакалі большага ад першага тайма. Не атрымаўся выхад у контратаку. Ды і на працягу ўсёй гульні не атрымліваўся. Галоўнае расчараванне. Нам паднеслі ўрок футбола. Як трэба атакаваць, як дзейнічаць пры страце мяча. Узровень суперніка адчуваецца ва ўсім. Трэба вучыцца і вучыцца.

— Гульцы БАТЭ атрымалі вельмі шмат жоўтых картак.

— Вельмі складана гуляць ад абароны. Прасілі гульцоў фаліць, калі не будуць паспяваць за супернікам. А такія сітуацыі ўзнікалі даволі часта.

— У мінулы раз у матчах з «Барселонай» БАТЭ саступіў 0:4 і 0:5, а цяпер 0:2. Ці можна казаць пра прагрэс?

— Я б не казаў пра прагрэс. Была відаць вялікая перавага «Барселоны». А невялікая розніца ў ліку — задавольвацца гэтым не ў нашых правілах.

(…)

— Пракаментуйце схільнасць каманды да дробнага перапасу, які запавольваў гульню БАТЭ і пасля якога нарадзіўся першы гол.

— Шмат казалі пра гэта і тлумачылі, што так гуляць нельга, паказвалі на прыкладах. Але адна справа — казаць, а іншая — ажыццявіць сказанае на практыцы. У чэмпіянаце Беларусі лішнія перадачы праходзяць. Можа, не прывыклі да такога ціску, прэсінгу, і супернік за гэта нас пакараў.

— Луіс Энрыке адзначыў, што БАТЭ не хапала Радзівонава.

— Зразумела, што Віталік Радзівонаў — наш лідар. Глеб у аптымальнай форме — таксама лідар. Адбілася адсутнасць Жаўнерчыка. У іншых хлопцаў з'явіўся шанец сябе праявіць. Але розніца ў класе каласальная.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?