Дзяржаўная авіяцыйная служба Украіны забараніла ўсім украінскім авіяперавознікам планаваць палёты над Сінайскім паўвостравам. Адпаведнае распараджэнне апублікавана на сайце ведамства.
Авіяперавознікам таксама прадпісваецца ўважліва адсочваць выданне адпаведных NOTAM (паведамленні аб зменах у правілах правядзення палётаў і аэранавігацыйнай інфармацыі) адносна выкарыстання часткі паветранай прасторы Кіпра.
Раней расійскія авіяперавозчыкі адкарэктавалі маршруты палётаў з пунктам прылёту і вылету Шарм-эш-Шэйх.
Напярэдадні ўлады Вялікабрытаніі заявілі, што рэйсы брытанскіх авіякампаній у Шарм-эш-Шэйх і назад будуць адмененыя на няпэўны час з-за меркаванняў бяспекі.
0
0
0
0
0
0