Reuters.com

Reuters.com

Рэпартаж Уладзіслава Вароніна з Парыжа, дзе ў выніку выбухаў каля стадыёна загінулі 5 чалавек. Усяго ў горадзе больш за 120 ахвяр.

Калі грымнула ў першы раз, ішла 17-я хвіліна матчу (Францыя — Германія). Ніхто побач са мной нават не здрыгануўся, не стаў небяспечна азірацца і шукаць крыніцу шуму. Гук быў падобны да таго, што часта разносіцца на расійскіх стадыёнах, калі падрываюць ўзрыўпакеты — толькі крыху званчэй і аб'ёмней. Гэты шум не палохаў і не напружваў.

Хвіліны праз паўтары-дзве прагрымела зноў, толькі цяпер у іншым канцы стадыёна. Па трыбунах пракаціўся гул — не тое каб ухвальны, але такім часта гоняць любімую каманду наперад. Аб выбухах тады яшчэ не ведалі і наўрад ці маглі падумаць.

Стадыён заварушыўся ад трывогі толькі ў пачатку другога тайма.

Смартфоны, падлучаныя да мясцовага вай-фаю, разрываліся ад паведамленняў з усіх месенджараў. Французы побач са мной не паспявалі адказваць знаёмым. Потым пасыпаліся званкі ад родных, людзі нешта разгублена адказвалі і працягвалі чытаць навіны. Футбол стаў нейкім непатрэбным і назойлівым фонам, цікавасць да яго прыкметна панізілася. Як адзначылі ў Федэрацыі футбола Францыі, матч не спынілі з-за нежадання сеяць паніку.

Чытаць працяг тут

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?