Пра гэта ён заявіў журналістам у сераду, паведамляюць «РИА Новости».
«Шарамет — вядомы журналіст. Больш за тое, ён грамадзянін Расійскай Федэрацыі. Мы спачуваем родным і блізкім Шарамета. Забойства расійскага грамадзяніна і журналіста ва Украіне — гэта падстава для вельмі сур'ёзнай занепакоенасці ў Крамлі», — сказаў ён.
Як вядома, журналіст «Украинской правды» Павел Шарамет загінуў у сераду раніцай у выніку выбуху машыны кіраўніка выдання Алены Прытулы, у якой ён знаходзіўся.
Па папярэдніх дадзеных МУС, машына была падарваная самаробным выбуховым прыстасаваннем, магчыма, ім кіравалі дыстанцыйна.
Шарамет працаваў ва Украіне, Расіі і Беларусі. Апошнія пяць гадоў жыў ва Украіне.
Пяць фактаў пра забітага журналіста Паўла Шарамета
Забойства Паўла Шарамета: генпракурор Украіны назваў асноўныя версіі следства
Апублікаваны відэазапіс моманту выбуху машыны Паўла Шарамета