Лунінецкім раённым аддзелам Следчага камітэта заведзена крымінальная справа па ч.2 арт.166 КК (згвалтаванне, учыненае групай асоб), паведаміла БЕЛТА афіцыйны прадстаўнік УСК па Брэсцкай вобласці Марына Дранькова.

Крымінальная справа распачата ў дачыненні да двух мужчын 1981 год і 1986 гадоў нараджэння. Жыхары Лунінца падазраюцца ў тым, што ў ноч на 19 снежня ў адным з сельскіх населеных пунктаў раёна насуперак волі пацярпелай, з ужываннем фізічнага гвалту наздзекаваліся з 29-гадовай жанчыны. Ініцыятарам супрацьпраўных дзеянняў стаў старэйшы з падазраваных, які ў той час знаходзіўся ў стане алкагольнага ап'янення. Другі падследны аказваў яму садзейнічанне, утрымліваючы пацярпелую. З заявай аб згвалтаванні ў міліцыю звярнулася сама пацярпелая.

Галоўны падазраваны па справе заключаны пад варту. Мужчыну прад'яўлена абвінавачванне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0