Міністэрства культуры Польшчы набыло сусветна вядомую калекцыю карцін, у якой, у ліку іншых, ёсць працы Леанарда да Вінчы і Рэмбранта.

Усяго ў так званай калекцыі князёў Чартарыйскіх, якая знаходзіцца ў Кракаве, налічваецца каля 86 тысяч экспанатаў. Акрамя твораў мастацтва яна ўключае ў сябе каля 250 тысяч розных гістарычных дакументаў і кніг.

Калекцыя набыта ўрадам краіны за суму 100 млн еўра (105 млн даляраў), хоць яе кошт ацэньваецца прыкладна ў 2 млрд еўра.

Цяперашні ўладальнік калекцыі Адам Караль Чартарыйскі заявіў, што такім чынам робіць свайго роду ахвяраванне на карысць дзяржавы.

Гэтую калекцыю ў 1801 годзе пачала збіраць Ізабэла Чартарыйская.

Самым значным экспанатам з'яўляецца знакамітая карціна Леанарда да Вінчы «Дама з гарнастаем», на якім намаляваная юная міланская прыгажуня Чэчылія Галерані.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?