У Дзяржынскім раёне мужчына лавіў рыбу з чыгуначнага моста і зачапіў вудай высакавольтны дрот, паведамілі ў Мінскім абласным упраўленні МНС.
Інцыдэнт адбыўся 3 сакавіка. У 12.18 паступіла паведамленне пра паразу электрычным токам грамадзяніна на чыгуначным мосце каля в. Клочкі. Мужчына загінуў.
Як адзначылі ва ўпраўленні МНС, затрымка руху двух грузавых і двух пасажырскіх цягнікоў склала 25 хвілін.
0
0
0
0
0
0