Чатыры палітычныя лідэры на сёньняшняй сустрэчы размаўлялі аб каштоўнаснай аснове кааліцыйнага будаўніцтва. Удзел узялі Лявон Баршчэўскі (Партыя БНФ), Аляксандар Мілінкевіч (Рух за Свабоду), Павал Севярынец (БХД) і Зьміцер Дашкевіч («Малады фронт»).

«Сустрэча была заплянаваная для абмеркаваньня пытаньняў выбарчай кампаніі і далейшай супрацы. Ідэя заявы нарадзілася падчас абмеркаваньня. Дзеля агульнай працы павінна быць нейкая база каштоўнасьцей. Гэтая база — беларуская незалежнасьць», — кажа П. Севярынец.

Палітык прыводзіць у прыклад нядаўнія словы Сяргея Калякін аб тым, што «Беларусь таксама набыла незалежнасьць досыць дзіўным чынам». «Мы не прымаем такой пазыцыі, якая пануе сярод часткі прадстаўнікоў АДС. Наша заява накіравана на тое, каб даць трывалы падмурак для АДС. Аб’яднаць усіх, хто падтрымлівае ідэю незалежнасьці. АДС на сёньня зьяўляецца перамоўнай пляцоўкай як СНД, а рэальныя справы робяць аднадумцы».

Севярынец кажа, што далучыцца да групы могуць і іншыя палітыкі.

Зьвяртае на сябе ўвагу тое, што сярод удзельнікаў не было каардынатара «Хартыі‑97» Андрэя Саньнікава. Не было і прадстаўнікоў КХП‑БНФ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?