Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў разабрацца з фарміраваннем тарыфаў у энергетыцы.

Пра гэта ён заявіў сёння ў сваім выступе на рэспубліканскім семінары аб удасканаленні і развіцці ЖКГ, адзначае БелТА.

«Вы, Леанід Васільевіч Анфімаў (старшыня КДК), выявілі ў камунальнікаў рэзервы зніжэння затрат па жыллёва-камунальных паслугах. Але вялікі ўплыў на іх кошт аказваюць энергетыкі. Вы глядзелі, як яны фармуюць свае тарыфы, колькі прыбытку закладваюць? Разбярыцеся, якія ўстаноўлены ім зарплаты, за што яны ўтрымліваюць свае крутыя санаторыі, базы і іншае, — сказаў кіраўнік дзяржавы. — Жыраваць за кошт грошай людзей недапушчальна ні для каго! І калі такія факты будуць выяўлены да наступнага вашага ўдакладнення тарыфаў, міністру трэба шукаць іншую працу. Ён быў туды прызначаны, каб без ведамаснага падыходу вырашыць гэтыя пытанні, раскласці выдаткі свайго ведамства і прыбраць увесь лішні тлушч. Пакуль гэтага не адбываецца».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0