Жыхар Нясвіжскага раёна прызнаны вінаватым у жорсткім забойстве свайго цесця, мужчына атрымаў 14 гадоў пазбаўлення волі.

Бяда здарылася яшчэ 22 лютага 2017. Двое мужчын выпівалі, пасля пасварыліся. Зяць пачаў збіваць цесця. Высветлена, што ён нанёс не менш за 31 ўдар рукамі і нагамі па галаве, шыі, тулаве, верхнім і ніжнім канечнасцям, а таксама не менш за тры разы скокнуў яму на грудную клетку.

Пасля гэтага зяць выцягнуў пацярпелага з дому і пакінуў у непрытомным стане на ганку пры тэмпературы паветра не вышэй за плюс 1,5 градуса.

«У выніку пацярпелы памёр на месцы. З улікам грамадскай небяспекі здзейсненага злачынства, цяжару наступстваў, а таксама дадзеных, якія характарызуюць асобу вінаватага, абвінавачанаму прызначана пакаранне ў выглядзе 14 гадоў пазбаўлення волі з адбываннем у калоніі ўзмоцненага рэжыму», — паведамляе БелТА.

Прысуд Мінскага абласнога суда ўступіў у сілу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?