Супрацоўнікі барысаўскай міліцыі затрымалі праваабаронцу Алега Мацкевіча, які выйшаў сёння на адзіночны пікет, каб патрабаваць адстаўкі міністра абароны Андрэя Раўкова і прыцягнення да крымінальнай адказнасці ўсіх вінаватых у смерці салдата тэрміновай службы Аляксандра Коржыча, паведамляе spring96.org

Перад гэтым на сваёй старонцы ў фэйсбуку Мацкевіч змясціў фота плаката і лаканічны подпіс:

«Кажуць, што ў чалавека заўсёды ёсць выбар. Сёньня ў мяне яго няма. Я пайшоў…»

13 кастрычніка Алег Мацкевіч накіраваў у Барысаўскі гарадскі выканаўчы камітэт заяўку на правядзенне 30 кастрычніка пікету на цэнтральнай плошчы горада, насупраць будынку Паўночна-заходняга аператыўнага камандавання. Нагодай для гэтага стала трагічная гібель салдата ў барысаўскіх Пячах.

Барысаўскі выканкам адмовіў праваабаронцу Алегу Мацкевічу ў правядзенні пікета 30 кастрычніка. праваабаронцу адвезлі ў Барысаўскі РАУС.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0