Прычынай смерці васьмігадовага хлопчыка, які памёр 27 кастрычніка пасьля трэніроўкі ў Палацы водных відаў спорту ў Брэсце, магла быць анамалія сэрца. Пра гэта tut.by паведаміла афіцыйны прадстаўнік упраўлення Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз Таццяна Сівіцкая.

Цяпер спецыялістамі праводзяцца судова-медыцынская, гісталагічная і судова-хімічная экспертызы. У якасці адной з магчымых версій гібелі дзіцяці таксама разглядаецца вірусная інфекцыя. Вырашаецца пытанне аб прызначэнні вірусалагічнага даследавання, якое будзе праводзіцца ў Мінску.

Дакладны адказ на пытанне аб прычынах смерці хлопчыка можна будзе даць па выніках ўсіх экспертыз.

Нагадаем, 27 кастрычніка ў Брэсцкім палацы водных відаў спорту пасля трэніроўкі памёр васьмігадовы хлопчык. Трагедыя адбылася каля 19.00. Паводле папярэдняй інфармацыі, хлопчык паплаваў ў басейне, пайшоў у трэнажорную залу. Там яму стала кепска, і ён паваліўся на падлогу. Персанал выклікаў хуткую. Хлопчыка павезлі ў рэанімацыю, дзе каля 20.30 ён памёр.

Праверку па факце смерці дзіцяці праводзіць Следчы камітэт.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0