На перагоне Адзінцова — Галіцына цягнік № 55 Масква — Гомель сутыкнуўся з грузавіком. Пра гэта паведамляе Tut.by са спасылкай на прэс-службу Маскоўскай чыгункі

Інцыдэнт адбыўся ў 22.05 14 лістапада. На рэгуляваным чыгуначным пераездзе 37 км перагону Адзінцова - Галіцына Беларускага напрамку Маскоўскай чыгункі кіроўца грузавога аўтамабіля выехаў на рэйкі і сутыкнуўся з цягніком № 55 Масква - Гомель. Паводле папярэдняй інфармацыі, ніхто не пацярпеў. Пасажыры цягніка па медыцынскую дапамогу не звярталіся.

З-за ДТЗ адбылася затрымка ў руху цягнікоў № 1 Масква — Мінск і № 3 Масква - Брэст. Акрамя таго, з павялічанымі інтэрваламі ішлі электрычкі Беларускага напрамку.

У 00.42 чыгуначнікі цалкам аднавілі рух цягнікоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0