Грамадзянін Беларусі стаў удзельнікам трагічнага выпадку, які адбыўся ў вёсцы Сцяпанаўка ў расійскай Мардовіі.

Тут на мясцовага прадпрымальніка працавалі два работнікі. 25-гадовы ўраджэнец Мардовіі займаўся піларамай, а 59-гадовы беларус глядзеў гаспадарку. Апошнім часам яны жылі пад адным дахам і паводзілі сябе, па словах суседзяў, прыстойна, паведамляе stolica-s.su.

Сварка пачалася падчас застолля да 8 сакавіка.

Беларус папракнуў калегу ў тым, што той мала працуе, затое шмат есць. Пасля чаго ударыў яго кухонным нажом у вобласць грудной клеткі. Раненне аказалася смяротным.

У дачыненні да падазраванага распачата крымінальная справа па артыкуле «Забойства».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?