Суд арыштаваў расійскага палітыка Аляксея Навальнага на 45 сутак, прызнаўшы яго вінаватым у арганізацыі несанкцыянаванага мітынгу і непадпарадкаванні паліцыі.
Навальны быў затрыманы 5 мая на Пушкінскай плошчы, дзе праходзіла арганізаваная ім пратэстная акцыя. Яна не была санкцыянаваная маскоўскай мэрыяй.
5 мая ў Расіі прайшла акцыя прыхільнікаў Навальнага «Ён нам не цар». Яна была прымеркавана да інаўгурацыі Уладзіміра Пуціна, якога ў чацвёрты раз абралі прэзідэнтам.
0
0
0
0
0
0