Напрыканцы акцыі абаронцаў Курапатаў супраць адкрыцьця рэстарацыі «Паедзем, паядзім» 31 мая затрымалі актывістку Вольгу Мікалайчык, паведамляе Радыё Свабода.
Да абаронцаў Курапатаў пад’ехала машына без нумароў, адкуль выбеглі супрацоўнікі ў цывільным і выгукнулі «Савецкае РУУС». Вольгу Мікалайчык схапілі і пацягнулі ў машыну.
Увечары 31 траўня насупраць будынку забаўляльнага цэнтру, раней вядомага як «Бульбаш-хол», дзе плянуецца адкрыцьцё рэстарацыі «Паедзем, паядзім», адбылася акцыя абаронцаў Курапатаў. Вольга Мікалайчык была арганізатаркай гэтай акцыі.
0
0
0
0
0
0