Гэта супрацоўнікі цэнтра, ім пагражае да дзесяці гадоў зняволення, піша Польскае радыё.

Супрацоўнікі паліцыі затрымалі двое мужчын, якія падазраюцца ў закладваньні бомбы ў гандлёвым цэнтры ў Беластоку. Прымітыўнае выбуховае прыстасаваньне выбухнула ў панядзелак. Бомбу падклалі два супрацоўнікі цэнтра.

У панядзелак у паліцыю паступіла паведамленне аб выбуху ў адным з памяшканняў адміністратара гандлёвага цэнтра. Выбухнула частка прымітыўнай бомбы, хутчэй за ўсё пэтарда, аднак гэта не прывяло да выбуху бутэлек з бэнзінам.

Тады ў пакоі знаходзіўся адзін работнік, але ён не пацярпеў. Паліцыя высветліла, што 65-гадовы супрацоўнік гандлёвага цэнтра папрасіў стварыць выбухоўку свайго маладзейшага калегу. Следчыя вызначаюць матывы устаноўкі бомбы.

Пракуратура вынесла абвінавачваньні ў нанясенні пагрозы жыццю або здароўю многіх людзей, а таксама ў спробе знішчыць маёмасць выбуховым прыстасаваннем. Мужчынам пагражае да дзесяці гадоў турмы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0