Вайсковыя манеўры «Усход-2018» пачаліся на Далёкім Усходзе — яны стануць найбуйнейшымі ў Расіі за 37 гадоў. Да вучэнняў прыцягнуць амаль 300 тысяч вайскоўцаў, дзясяткі тысяч бранямашын, верталётаў, самалётаў, беспілотнікаў і караблёў, а таксама падраздзяленні з Кітая і Манголіі, паведамляецца на сайце Мінабароны.

Манеўры пройдуць з 11 па 17 верасня пад кіраўніцтвам міністра абароны Сяргея Шойгу.

Вучэнні падзеляць на два этапы. На першым завершаць разгортванне войскаў на Далёкім Усходзе і нарошчванне сіл Ваенна-марскога флоту ў рэгіёне. На другім будзе адпрацавана кіраванне міжвідавымі групоўкамі войскаў з абаронай і надыходам.

Галоўная мэта манеўраў, адзначае Мінабароны Расіі, - гэта праверка ўзроўню падрыхтоўкі ваеннага кіраўніцтва пры планаванні і правядзенні перагрупоўкі войскаў на вялікія адлегласці, а таксама пры арганізацыі ўзаемадзеяння паміж сухапутнымі сіламі і ВМФ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0