Фота УДАІ Гродзенскага аблвыканкама.
У Гродне машына збіла дзіця, якое выйшла на дарогу на чырвоны сігнал святлафора следам за п'яным бацькам. Пра гэта БелТА паведамілі ў аддзяленні агітацыі і прапаганды ўпраўлення ДАІ УУС Гродзенскага аблвыканкама.
Аварыя адбылася ўвечары 21 лістапада на Індурскай шашы. Непадалёк ад скрыжавання з вуліцай Малаховіцкай кіроўца «Таёты» убачыў, што перад ім дарогу пераходзіць чалавек з роварам. Пешаходам у гэты момант гарэў чырвоны.
Мужчына паспеў перайсці дарогу. Але калі легкавік пад'ехаў да пераходу, на праезную частку выскачыла дзіця. Кіроўца тармазіў, але ў нейкі момант адчуў удар аб машыну.
«На шчасце, 11-гадовы хлопчык у медыцынскай дапамозе не меў патрэбы. Справакаваў яго на парушэнне бацька, які вырашыў перайсці дарогу на забараняльны сігнал святлафора», - распавялі ў ДАІ.
Агляд пешахода-парушальніка выявіў больш чым дзесяціразовае перавышэнне дапушчальнай колькасці алкаголю ў крыві.